Гісторыка-архіўная даведка

Інфармацыйна-вылічальны цэнтр рэспубліканскага аб'яднання "Белсельгастэхніка» быў створаны 14 снежня 1971 г. (Распараджэнне Савета Міністраў БССР ад 14 снежня 1971 г. №1005р).

Інфармацыйна-вылічальны цэнтр рэспубліканскага аб'яднання "Белсельгастэхніка» быў перайменаваны ў інфармацыйна-вылічальны цэнтр Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі (Пастанова Савета Міністраў БССР ад 31 сакавіка 1979 г.).

Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі быў ліквідаваны, штатная колькасць перададзена ў ізноў ствараемы Праектна-канструктарскі тэхналагічны інстытут навукова-вытворчага аб'яднання «Ніва» Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі (Загад Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі ад 25 верасня 1979г. № 42).

Праектна-канструктарскі тэхналагічны інстытут навукова-вытворчага аб'яднання «Ніва» Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі быў перайменаваны ў праектна-канструктарскі тэхналагічны інстытут аўтаматызаваных сістэм кіравання «Ніва» Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі (Загад Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі ад 07 снежня 1981 г. № 315).

Праектна-канструктарскі тэхналагічны інстытут аўтаматызаваных сістэм кіравання «Ніва» Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі быў перайменаваны ў Галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР (Загад Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР ад 13 студзеня 1987 г. №18).

Рэспубліканскі галіновы вылічальны цэнтр Міністэрства мяса-малочнай прамысловасці БССР быў ліквідаваны (Пастанова Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта СССР ад 22 снежня 1986г. № 33 і Загад Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР ад 13 студзеня 1987 г. № 18). Архіўныя дакументы з 1973г.-1987г. былі перададзеныя правапераемніку - Галаўному інфармацыйна-вылічальнаму цэнтру Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР.

Галоўны вылічальны цэнтр Міністэрства харчовай прамысловасці БССР быў створаны ў 1975г. (Загад Міністэрства харчовай прамысловасці БССР ад 06 чэрвеня 1975 г. № 131). Галоўны вылічальны цэнтр Міністэрства харчовай прамысловасці БССР быў ліквідаваны (Загад Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР ад 13 студзеня 1987 г. № 18). Архіўныя дакументы з 1975г.-1987г. былі перададзеныя правапераемніку - Галаўному інфармацыйна-вылічальнаму цэнтру Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР.

Галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР быў перайменаваны ў галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з 15 мая 1991 г. (Пастанова Савета Міністраў БССР ад 12 сакавiка 1991 г. № 81).

Галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Інфармацыйна-вылічальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ГІВЦ Мінсельгасхарча» (Загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2000 г. № 177).

Інфармацыйна-вылічальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Информхлебопродукт» было рэарганізавана шляхам далучэння да інфармацыйна-вылічальнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «ГІВЦ Мінсельгасхарча» (Загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2002 г. №79). Архіўныя дакументы з 1979г.-2002г. былі здадзены ў архіў Інфармацыйна-вылічальнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ГІВЦ Мінсельгасхарча».

Фактычна, УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча" з'яўляецца адной з найстарэйшых арганізацый аграпрамысловага комплекса Рэспублікі Беларусь, якая працуе ў сферы камп'ютэрных і інфармацыйных тэхналогій.

Прадметам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца стварэнне, ўкараненне і суправаджэнне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм для апарата кіравання Мінсельгасхарча і для ўсяго аграпрамысловага комплекса.

Сваёй асноўнай задачай калектыў прадпрыемства, які складаецца з прафесіяналаў высокага ўзроўню, лічыць ўкараненне перадавых тэхналогій на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, далучэнне рэгіёнаў да сучасных дасягненняў навукі і тэхнікі.

УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча" набыў вядомасць як распрацоўшчык сучасных праграмна-апаратных комплексаў, які выконвае ўсе працы, пачынаючы з праектавання і заканчваючы гарантыйным абслугоўваннем і навучаннем супрацоўнікаў арганізацыі-заказчыка.

png07.png png055.png

Сход калектыву ў актавай зале, цяпер тэатр драматургія / Машынны зала ў правым крыле, цяпер ААТ «Тэхнабанк»